Warschau // “19 снежня – мы памятаем”. Прэс-канферэнцыя і акцыя салідарнасці ў Варшаве

10.00  Беларускі Дом у Варшаве (вул. Wiejska 13/3)
17.00  Замкавая плошча 

Праз два гады пасля падзей на плошчы Незалежнасці ў Мінску мы хацелі б яшчэ раз нагадаць пра сітуацыю ў Беларусі і лёс беларускіх палітвязняў. Нягледзячы на тое, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі і жорсткае падаўленне дэманстрацыі апазіцыі ў Мінску адбыліся два гады таму, рэпрэсіі беларускіх уладаў у адносінах да прадстаўнікоў няўрадавых арганізацый, незалежных СМІ і апазіцыі не спыняюцца.

У другую гадавіну падзей на плошчы Незалежнасці 19 снежня 2012 грамадзянская кампнія “Еўрапейская Беларусь”, офіс еўрадэпутата Марэка Мігальскага і сем’і палітзняволеных запрашаюць на акцыю салідарнасці “19 снежня – мы памятаем”. Такім чынам мы хочам выказаць сваю салідарнасць з беларускімі палітвязнямі.

Сардэчна запрашаем а 10.00 у Беларускі Дом у Варшаве (вул. Wiejska 13/3) - на прэс-канферэнцыю з удзелам былых палітычных зняволеных і іх сем’яў. У канферэнцыі прымуць удзел Наталля Радзіна, Зміцер Бандарэнка, Аляксандр Атрошчанкаў, якія распавядуць пра свой досвед і ўспаміны пра Плошчу, а таксама Марына Адамовіч, жонка Мікалая Статкевіча, якая распавядзе пра сітуацыю, у якой апынуўся яе муж, а таксама кампанію салідарнасці з ім.

Сустрэчу правядзе еўрадэпутат Марэк Мігальскі і дырэктар Беларускага дома ў Варшаве Зміцер Бародка.

А 17.00 запрашаем на Замкавую плошчу ў Варшаве, дзе адбудзецца пікет і акцыя салідарнасці з палітвязнямі. У цэнтры горада з’явіцца сімвалічная турэмная камера, у якой удзельнікі акцыі будуць стаяць з партрэтамі беларускіх палітвязняў. Падчас акцыі будзе магчымасць напісаць паштоўку палітвязням.

Сардэчна запрашаем прыняць удзел у канферэнцыі і акцыі салідарнасці! Будзьце з намі 19 снежня! Разам мы здольныя разбурыць турму ў цэнтры Еўропы!

Comments are closed.