Open Call // toKino Festival (Vilnius)

Шаноўныя сябры,
Аргкамітэт беларуска-літоўскага фэста небюджэтнага кіно “toKino” запрашае Вас узяць удзел у конкурсе.

Наш фестываль – гэта адкрытая прастора выказвання і абмену досведам маладымі аўтарамі з Беларусі і Літвы, якія шукаюць альтэрнатыўныя шляхі маўлення на важныя для іх тэмы і/або выкарыстоўваюць кіно ды відэа як інструменты сацыяльнага дзеяння.

Мы разумеем кіно як даследаванне жыцця, як працэс зведвання і навучэння бачанню і маўленню. “toKino” – гэта кіно новых варункаў і выклікаў, як магчымасць прамаўляць тое, аб чым прынята маўчаць. Бачыць тое, на што баяцца глядзець. Рабіць тое, што лічаць немагчымым.

Калі не ты, то хто?!
Падрабязная інфармацыя пра фэст і форма заяўкі – тут.
Калі ласка, разышліце гэтую інфармацыю ўсім зацікаўленым калегам.

Аргкамітэт фестиваля,
tokino@litpro.lt
http://www.litpro.lt

Comments are closed.