Шыльда з імем Андрея Гайдукова

1 ліпеня 2013 года быў Андрэй Гайдукоў  асуджаны па частцы 1 артыкула 14 і артыкуле 356-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (замах на ўстанаўленне супрацоўніцтва са спецыяльнай службай, органам бяспекі або разведвальным органам замежнай дзяржавы) і прысуджаны да 1,5 гадоў пазбаўлення волі. Да ўступлення прысуду ў законную сілу ўтрымліваецца ў СІЗА ў Віцебску. Гайдукоў працаваў аператарам наваполацкага НПЗ “Нафтан”, з’яўляўся лідэрам незарэгістраванага грамадскага аб’яднання “Саюз маладых інтэлектуалаў”.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” і РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” канстатуюць, што папярэдняе расследаванне і судовае разбіральніцтва былі цалкам закрытымі і непразрыстымі.

Праваабаронцы патрабуюць неадкладнага вызвалення А. Гайдукова, адмены незаконна вынесенага прысуду і яго перагляду пры захаванні права на справядлівае судовае разбіральніцтва.
Шыльда з імем Андрея Гайдукова была ўсталявана на лаўцы памяці ахвярам рэжыму ў Беларуси. Лава стаіць побач з будынкам беларускай амбасады ў Берлине.

Нам важна, каб пра палітвязняў ведалі не толькі палітыкі, але і шырокая грамадскасць. Лава павінна прыцягваць увагу грамадскасці да палітычнай сітуацыі ў Беларусі, распавесці пра палітвязняў у Беларусі і назваць іх імёны. 
 
Office for Anti-Propaganda
 

Comments are closed.