Прага // Svobodu vězňům Lukašenka!!!

14:00 - 16:00
Старамнесцкая Плошча 

19 сьнежня спаўняецца роўна два гады з жорсткага разгонa акцыі пратэстa супраць фальсіфікацыі прэзыдэнскіх выбараў

Шаноўныя суайчынікі! Вас ветліва запрашаем на акцыю салідарнасьці.
Акцыя салідарнасьці з беларускімі палітычнымі вязьнямі адбудзецца
ў Празе, на Старамнесцкай Плошчы, 19 сьнежня, 14.00-16.00

Кожны, хто жадае далучыцца і падтрымаць палітзняволеных, абавязкова прыходзьце!
Вашая і нашая падтрымка, ў гэтыя дні для іх, вельмі патрэбна.
Мы павінны выразіць сваю занепакоенасьць і рашучы пратэст супраць рэпрэсій,
зьняваг і пераследаў.
Тыя тэрміны, што многім з іх вызначыў суд, несправядлівыя і абуральныя для нармальнага грамадства.
Мы і ўвесь вольны сьвет ня можам у гэтай сітуацыі маўчаць.
Нельга ў 21 стагоддзе так нахабна парушаць асноўныя правы чалавека.
Падтрымаем нашых сяброў, блізкіх і проста тых, для каго лёс Беларусі неабыякавы.
Да сустрэчы, сябры 19 сьнежня, 14.00,
Старамнесцкая Плошча. Жыве Беларусь!

Comments are closed.