МАТРА фонд і Фонд Правоў Чалавека прымаюць заяўкi

Праекты павiнны быць накіраваны на развіццё грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.

Мэты МАТРА і прыклады прымальных відаў дзейнасці:

Для таго, каб мець права на атрыманне грантаў МАТРА, праекты павінны спрыяць працэсу трансфармацыі Беларусі ў плюралістычную, дэмакратычную краіну, дапамагаючы стварыць больш моцную, больш разнастайную грамадзянскую супольнасць. Матра падтрымлівае толькі ініцыятывы мэтавай групы.

Прыкладамi прымальных відаў дзейнасці з’яўляюцца:

  • ініцыятывы па ўмацаванні вяршэнства закона, накіраваныя на абарону правоў чалавека, меншасцяў, ахову навакольнага асяроддзя і заахвочвання ўдзелу грамадскасці ў справах мясцовых органаў улады і г.д.;
  • ініцыятывы па ўмацаванні здольнасці няўрадавых арганізацый пашырыць сваю базу падтрымкі;
  • ініцыятывы па ўмацаванні ролі незалежных сродкаў масавай інфармацыі;
  • інавацыйныя адукацыйныя і мастацкія ініцыятывы, якія спрыяюць працэсу трансфармацыі ў плюралістычнае, дэмакратычнае грамадства.

Фонд Правоў Чалавека

Нідэрланды адчуваюць сябе адказнымi за садзейнічанне свабодзе ў свеце. Палітыка абароны правоў чалавека Галандскага ўрада адлюстроўвае гэтую адказнасць. Асноўнай мэтай Фонду Правоў Чалавека з’яўляецца падтрымка ініцыятыў, якія садзейнічаюць ажыццяўленню асноўных свабод і абароны правоў групы людзей, якія падвяргаюцца дыскрымінацыі.

У мэтах падтрымкі стратэгічных мер у заахвочваннi правоў чалавека конкурс праектаў у 2013 годзе відавочна вызначае наступныя прыярытэтныя напрамкі:

  • Абарона правоў чалавекаў (Human Rights Defenders)
  • Свабода слова і свабода інтэрнэту, у тым ліку свабода прэсы
  • Меншасцi (правы жанчын, LGBT)
  • Карпаратыўная сацыяльная адказнасць (CSR – Corporate Social Responsibility)
Чытаць далей

 

Comments are closed.