Запрашэнне да ўдзелу // Транснацыянальны фестываль паркавага мастацтва ў Любліне


Take The Square
PUBLIC WORKS FOR THE UNION
Transnational festival of gardening //
Lublin 2013
 

Запрашэнне да ўдзелу:

17 – 23 чэрвеня ў Любліне адбудзецца транснацыянальны фестываль паркавага мастацтва.

Наша задача – на працягу тыдня сумеснымі намаганнямі стварыць у горадзе новы грамадскі парк.

Ці з’яўляецца сумесная і добраахвотная праца сёння ўтопіяй? Ці можа яна стаць творчым і палітычным актам, накіраваным на пераадоленне сацыяльных, палiтычных і культурных межаў?

Нацыянальныя межы і мяжа ЕЗ прыводзяць да ўсталявання іерархіі культур і грамадзянскай прыналежнасці. Працоўная міграцыя, “нябачная” нізкааплочваемая праца, сацыяльнае бяспраўе, расізм – гэта толькі некаторыя з вострых праблемаў нашага часу.

Але гісторыя паказвае, што мы працягваем цікавіцца адно адным і тым самым супраціўляемся штучнаму размежаванню. Гэта і ёсць працэс збліжэння і камунікацыі, які не можа быць здзейснены выключна “наверсе”, ці то размова ідзе пра эканамічныя рэформы, ці то пра рэгуляваныя праграмы міжнацыянальнага культурнага абмену. Праз самаарганізацыю і прамую ўзаемадапамогу мы можам вярнуць сабе непасрэднасць кантактаў і сумесную працу, не заснаваную на найме альбо прымусе.

Калектыўнае добраахвотнае дзеянне можа стацца адказам на палітыку раз’яднання і камерцыялiзацыю чалавечых зносін.

Арганізатары фестывалю забяспечваюць удзельніц і ўдзельнікаў усёй неабходнай інфраструктурай, якая ўключае ў сябе: выдаткі на пражыванне і дарогу, дапамогу з афармленнем і аплатай візаў, сутачныя, неабходныя для працы матэрыялы.

Адзiная ўмова – актыўны ўдзел у распрацоўцы і ажыццяўленні проекта.

Прымаюцца як калектыўныя, так і персанальныя заяўкі ад прафесіяналаў, аматаркаў і аматараў.

Дасылайце заяўку ў вольнай форме, пажадана з эскізам кветкавай кампазіцыі, на адрас: marina.naprushkina@googlemail.com

Фестываль праходзіць у рамках праекта: Open City / Otwarte Miasto, Festival of Art in Public Spaces, Lublin 2013

Мы спадзяемся на Вашу падтрымку і ініцыятыву!

Comments are closed.